Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.04.2021

Шосты школьны дзень

     10 красавіка шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень здароўя".

   З самай раніцы праходзілі цікавыя мерапрыемствы: спаборніцтвы «За здароўем - у спартзалу!" і "Гуляем у кеглі". Удзельнікі ў чарговы раз пераканаліся, што займацца здароўем не толькі карысна, але яшчэ і вельмі весела. Нягледзячы на вынікі спаборніцтваў, усе ўдзельнікі і балельшчыкі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою!

        На станцыі «Здаровы лад жыцця» вучні малявалі любімы фрукт і складалі пра яго казку. Станцыя "Вітамінны агарод" пазнаёміла дзяцей з вітамінамі і мінераламі, якія ўтрымліваюцца ў гародніне і садавіне. Віктарына "Карысныя і шкодныя прадукты" дапамагла дзецям размеркаваць прадукты на шкодныя і карысныя.

    Падчас правядзення гульні-падарожжа “Славутыя мясціны Берасцейшчыны” вучні пашыралі веды аб знакамітых мясцінах роднага краю, прыродзе малой радзімы, фарміравалі правільныя паводзіны ў навакольным асяроддзі. Пры гэтым выразна чыталі вершы беларускіх паэтаў, у якіх апяваецца Бацькаўшчына, родная зямля, знакамітыя мясціны.

    Лясны гаспадар Лесавічок падрыхтаваў цікавыя заданні ў дарогу, каб дзеці не сумавалі і з карысцю правялі час. Пачалося падарожжа з песні “Куточак Беларусі”. Час прайшоў вельмі цікава. Дзеці засталіся задаволенымі.       

     На практычным занятку “Карысныя і шкодныя звычкі” дзеці намалявалі цэлы кветку карысных і шкодных звычак. Але ўсе вырашылі: побач з намі няма месца шкодным звычкам!

Разделы сайта