У 2025/2026 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць – з 1 верасня 2025 г. па 1 лістапада 2025 г.;
другая чвэрць– з 10 лістапада 2025 г. па 24 снежня 2025 г.;
трэцяя чвэрць– з 8 студзеня 2026 г. па 21 сакавіка 2026 г.;
чацвёртая чвэрць – з 30 сакавіка 2026 г. па 31 мая 2026 г., для вучняў IX – XI класаў з 30 сакавіка 2026 г. па 25 мая 2026 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
асеннія – 8 дзён: з 2 лістапада 2025 г. па 9 лістапада 2025 г. уключна;
зімовыя – 14 дзён: з 25 снежня 2025 г. па 7 студзеня 2026 г. уключна;
вясеннія– 8 дзён: з 22 сакавіка 2026 г. па 29 сакавіка 2026 г. уключна;
летнія – 92 дня: з 1 чэрвеня 2026 г. па 31 жніўня 2026 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дня: з 11 чэрвеня 2026 г. па 31 жніўня 2026 г. уключна; вучняў X класа – 87 дзён, з 6 чэрвеня 2026 г. па 31 жніўня 2026 г. уключна.