Сёння ў нашым лагеры "Сузор'е" праходзіць Дзень здароўя. Дзеці даведаліся, як можна ўмацаваць сваё здароўе праз паняцці "здаровага харчаванне" і "карысныя прадукты".
На хвілінцы здароўя па прафілактыцы прастудных захворванняў вучыліся рабіць масаж твару, які павышае трываласць арганізма да прастудных захворванняў.
Практыкум "Чыстка зубоў" паказаў, як захаваць прыгожай усмешку.
Жадаем усім моцнага здароўя!