Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы

Мэта і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на 2025/2026 навучальны год

Мэта: развіццё адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў, якая садзейнічае грамадзянскаму, патрыятычнаму, інтэлектуальнаму развіццю сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве, праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям’і, соцыума.

Задачы:

прадоўжыць работу з выхаванцамі дзіцячага сада і вучнямі І ступені адукацыі па развіцці маўленчай дзейнасці;

павысіць якасць адукацыйнага працэсу праз фарміраванне функцыянальнай адукаванасці, рэалізацыю варыятыўнасці метадаў і прыёмаў у рабоце з матываванымі навучэнцамі, узмацненне міжпрадметных сувязей пры вывучэнні вучэбных прадметаў;

садзейнічаць развіццю ў навучэнцаў пачуцця любві да сваёй Радзімы, цікавасці і павагі да гістарычнага мінулага беларускага народа, яго культурнай спадчыны; фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, адказнасці і гатоўнасці да выканання свайго грамадзянскага абавязку перад Айчынай;

удасканальваць сістэму работы па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў, прафарыентацыйнай работы, прафілактычнай работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванні навыкаў бяспечных і адказных паводзін пры ўзаемадзеянні з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх;

стварыць умовы для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па фарміраванні і развіцці функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў, рэалізацыі міжпрадметных сувязей, актуальных напрамкаў прафарыентацыйнай работы, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін навучэнцаў;

забяспечыць здароўезберагальныя і бяспечныя ўмовы навучання і работы ва ўстанове адукацыі шляхам умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, захавання патрабаванняў аховы працы, супрацьпажарнай бяспекі, стварэння здароўезберагальнай прасторы.

Метадычная праблема ўстановы адукацыі – «Павышэнне якасці адукацыі сродкамі вучэбных прадметаў, у тым ліку ў кантэксце функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў».

Раздзелы сайта