Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Тэматыка пасяджэнняў МА класных кіраўнікоў

План работы

метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”

на 2025/2026 навучальны год

Тэма: Павышэнне якасці і эфектыўнасці выхавання навучэнцаў праз развіццё прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў.

Мэта: стварэнне ўмоў для павышэння якасці і эфектыўнасці выхавання вучняў, для асобаснага і прафесійнага росту класных кіраўнікоў сродкамі метадычнай работы, аказанне дзейснай дапамогі педагагічным работнікам у павышэнні ўзроўню іх тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі.

Задачы:

аказваць інфармацыйна-метадычную дапамогу класным кіраўнікам ва ўдасканаленні форм і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы;

садзейнічаць фарміраванню метадалагічнай культуры класных кіраўнікоў як сродку павышэння іх прафесійнага майстэрства;

садзейнічаць фарміраванню аналітычных уменняў і навыкаў педагогаў у планаванні і арганізацыі самаадукацыйнай работы;

ажыццяўляць выяўленне, фарміраванне, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі.

Пасяджэнне №1

Тэма: Асаблівасці арганізацыі і планавання сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2025/2026 навучальным годзе

Мэта: забеспячэнне нарматыўна-метадычнага суправаджэння выхаваўчага працэсу.

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Дата правядзення: 03.09.2025.

Навукова-метадычны блок:

1. Нарматыўнае прававое забеспячэнне сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе.

                                                                         Тылецкая Г.В.

2. Асноўныя накірункі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе.

                                                                         Тылецкая Г.В.                                                       

Практычны блок

1. Планаванне метадычнай работы класных кіраўнікоў на 2025/2026 навучальны год.

                                                                         Тылецкая Г.В.

2. Агляд навінак метадычнай літаратуры па праблемах выхавання.

                                                                         Бушэйка П.М.

 

Пасяджэнне № 2

Тэма: Арганізацыя сумеснай працы класнага кіраўніка з ГА "БРСМ" і ГА "БРПА" у класным калектыве.

Мэта: павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў, накіраванай на вырашэнне праблемы фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў праз узаемадзеянне з ГА "БРПА" і ГА "БРСМ".

Дата правядзення: 20 лістапада 2025 года

Форма правядзення: метадычная студыя

Навукова-метадычны блок:

 

1. Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці пярвічных арганізацый ГА "БРСМ" і ГА "БРПА" пры правядзенні класных гадзін.

                                               Мастоўская Н.А., класны кіраўнік 7,8 класаў

2. Выкарыстанне магчымасцей дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў пры фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў.

                                                Тылецкая Г.В., класны кіраўнік 6 класа

Практычны блок

1. Збор атрада «Раўненне на актывіста».

                                                 Якімчык Ю.В., класны кіраўнік 5 класа

2. Абмен вопытам работы.

                                                Удзельнікі пасяджэння

Пасяджэнне № 3

 

Тэма: Сістэма работы класнага кіраўніка па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, захаванні псіхалагічнага здароўя навучэнцаў, па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных залежнасцей.

 

Мэта: удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы класнага кіраўніка па прафілактыцы злачынстваў, правапарушэнняў, захаванні псіхалагічнага здароўя навучэнцаў, па фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін, здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных залежнасцей.

Дата правядзення: 22 студзеня 2025 года

Форма правядзення: дыскусія

Навукова-метадычны блок::

1. Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў сярод вучняў школы. Фарміраванне прававой і інфармацыйнай культуры навучэнцаў.

                                                             Дудзіна Т.І., класны кіраўнік 9 класа

2. Арганізацыя работы па фарміраванні адказных адносін у вучняў да ўласнага здароўя як важнейшай каштоўнасці, прафілактыкі шкодных звычак сярод вучняў.

                                                            Санюк А.М., класны кіраўнік 2,3 класаў

Практычны блок:

Наведванне і аналіз класнай гадзіны "Інфармацыйная бяспека ў сетцы Інтэрнэт".

                                                         Тылецкая Г.В., класны кіраўнік 6 класа

 

Пасяджэнне № 4

Тэма: Сучасныя падыходы пры рэалізацыі ідэалагічнага, грамадзянскага, патрыятычнага выхавання навучэнцаў.

Мэта: развіццё прафесійных ведаў і ўменняў педагогаў па ўдасканаленні работы па ідэалагічным, грамадзянскім, патрыятычным выхаванні навучэнцаў.

Дата правядзення: 16 красавіка 2026 года

Форма правядзення: аўкцыён педагагічных ідэй

Навукова-метадычны блок:

1. Эфектыўныя формы работы з вучнямі ў сферы ідэалагічнага, грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

                                                        Чухлей А.А., класны кіраўнік 1 класа

                                                        Бушэйка П.М., класны кіраўнік 10 класа

2. Дзейнасць класнага кіраўніка па фарміраванні ў вучняў павагі да гістарычнага мінулага нашай краіны, патрыятызму, пачуцця гонару за подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

                                                         Тылецкая Г.В., класны кіраўнік 6 класа.

                                                         Кулік А.Б., класны кіраўнік 4 класа

3. Асаблівасці рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" для навучэнцаў.

                                                         Дудзіна Т.І., класны кіраўнік 9 класа

Практычны блок:

1. Наведванне інфармацыйнай гадзіны ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ".

                                                         Мастоўская Н.А., класны кіраўнік 7,8 класаў

2. Абмен вопытам работы.

 

Пасяджэнне № 5

Тэма: Пошукі. Знаходкі. Інавацыі.

Мэта: абагульненне вопыту, падвядзенне вынікаў і аналіз работы класных кіраўнікоў

Форма правядзення: фестываль-прэзентацыя

Дата правядзення: 26.05.2026.

Навукова-метадычны блок:

1. Аналіз дзейнасці метадычнага аб'яднання за 2025/2026 навучальны год.

                                                                   Тылецкая Г.В.

2. Аналіз вынікаў работы “Бацькоўскага  ўніверсітэта” ў 2025/2026 навучальным годзе.

                                                                   Мастоўская Н.А.

3. Абмеркаванне перспектыўнага планавання на 2026/2027 навучальны год.

                                                                   Класныя кіраўнікі

Практычны блок:

Панарама метадычных напрацовак класных кіраўнікоў.

                                                                  Класныя кіраўнікі

 

 

Раздзелы сайта