Парадак прыёму, пераводу і адлічэнне навучэнцаў
1. Прыём у школу адбываецца без правядзення ўступных іспытаў з шасці гадоў або больш пазднейшага ўзросту на падставе заключэння медыка-псіхолага-педагагічнай камісіі і са згоды бацькоў.
2. У школу мае права звярнуцца за атрыманнем адукацыі кожны грамадянін Рэспублікі Беларусь.
3. У першы клас школы прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за школой.
4. Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за школай, могуць быць прыняты пры наяўнасці ў школе свабодных вучнёўскіх месц.
Для прыёму ў першы клас законныя прадстаўнікі дзіцяці ў перыяд,абумоўлены
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь падаюць заяву на імя дырэктара школы і прадстаўдяюць наступныя дакументы:
• копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
• медыцынскую карту.
Пры залічэнні дзіцяці ў школу бацькі таксама прад'яўляюць дакумент, які пацвярджае іх асобу.
Рашенне аб залічэнні дзяцей у школу для навучання ў першым класе афармляецца загадам дырэктара школы не пазней 31 жніўня і даводзіцца да ведама іх законных прадстаўнікоў.
5. Прыём дзіцяці ў школу ў парадку пераводу з другіх агульнаадукацыйных устаноў для навучання ў адпаведным класе на I і II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі адбываецца на падставе заявы яго законных прадстаўнікоў.
Для залічэння ў школу ў парадку пераводу законныя прадстаўнікі навучэнца разам з заявай на імя дырэктара школы прадстаўляюць наступныя дакументы:
• асабовую справу вучня;
• медыцынскую карту.
Рашэнне аб залічэнні навучэнца ў школу ў парадку пераводу для навучання ў адпаведным класе афармляецца загадам дырэктара школы не пазней 3 дзён з дня падачы заявы і даводзіць да ведама законных прадстаўнікоў навучэнца.
Прыём у школу для навучання ў адпаведны клас на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы на імя дырэктара школы і наступных дакументаў:
• пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;
• даведкі аб паспяховасці, даведкі аб навучанні (акадэмічнай даведкі) – для асоб, адлічаных з установы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі
• даведкі аб стане здаро'я дзіцяці, медыцынскай карты.
Рашэнне аб залічэнні для навучання ў адпаведным класе на III ступені
агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца загадам дырэктара школы не пазней 31 жніўня, а для асоб, якія адлічаны з устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, - не пазней 3 дней з дня падачы заявы, і даводзіцца да ведама іх законных прадстаўнікоў
6. Залічэнне навучэнцаў у групы падоўжанага дня і іх адлічэнне з груп падоўжанага дня адбываецца загадам дырэктара школы на падставе заяў законных прадстаўнікоў навучэнцаў.
7. Школа не мае права перашкаджаць пераводу навучэнца ў іншыя агульнаадукацыйныя установы.
8. Навучэнцы пераводзяцца ў наступны клас рашеннем педагагічнай нарады школы ў парадку, вызначанным Міністэрствам адукацыія Рэспублікі Беларусь.
Навучэнцы, якія закончылі пачатковую школу і атрымалі агульную пачатковую адукацыю, працягваюць навучанне і выхаванне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.