Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь

Прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру і ніжняй – зялёнага колеру. Суадносіны шырыні палос чырвонага і зялёнага колеру – 2:1. Суадносіны шырыні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь да яго даўжыні – 1:2. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (вохра) колер. Суадносіны шырыні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь да даўжыні дрэўка – 1:3.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

 

Размешчаны ў срэбным полi залаты контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. У версе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкi напiсаны золатам словы «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ». 

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Словы М.Клімковіча, У.Карызны Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы - мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі

Мы баранілі родны парог,

У бітвах за волю, бітвах за долю

Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў - сіла народаў -

Наш запаветны, сонечны шлях.

Горда ж узвіся ў ясныя высі,

Сцяг пераможны - радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Раздзелы сайта