Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.01.24

Шосты школьны дзень

   Весела і цікава прайшоў Дзень грамадзянскага, патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання 6 студзеня ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.

   Вучні прынялі ўдзел у гульні “Я ведаю”, асноўнай тэмай якой была “Мая Беларусь”. Дзеці з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў квэсце “Зямля бацькоў – мая зямля”, а затым адправіліся ў завочнае падарожжа па абласцях Беларусі.

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню патрыятычных пачуццяў, гонару за сваю краіну, так як вялікая ўвага ўдзялялася самабытнасці і непаўторнасці спадчыны беларускага народа, якую неабходна зберагчы для нашчадкаў.

Надвор’е паспрыяла прыняць удзел у лыжных эстафетах, а вясёлыя эстафеты прайшлі ў спартыўнай зале. Дадзеныя спартыўныя мерапрыемствы садзейнічаюць выхаванню даровага ладу жыцця.

Раздзелы сайта