Весела, цікава і з карысцю прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця “Зрабі здаровы выбар!” 13 студзеня ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.
Вучні прынялі ўдзел у віктарыне “Угадай спартсмена або від спорту”. Дзеці з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў брэйн-рынгу “Здароўе - каштоўнасць”, гадзіне зносін “Спорт – здаровы дух”, а затым за круглым сталом вялі размову аб уплыве курыльных сумясей на здароўе чалавека.
У спартыўнай зале прайшлі эстафеты “Каралеўства мячоў” і “Залатая скакалка”.
Дадзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню здаровага ладу жыцця вучняў.