У рамках рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)" у ДУА "Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна" праводзіцца работа па аказанні дапамогі дзецям ва ўмовах групы інтэграванага навучання і выхавання, ва ўмовах класа інтэграванага навучання, ва ўмовах спецыяльнага класа.
Залічэнне дзяцей у групу/клас інтэграванага навучання і выхавання для аказання дапамогі настаўнікам-дэфектолагам ажыццяўляецца са згоды законных прадстаўнікоў.
У нашай установе аказваецца карэкцыйна-педагагічная дапамога дзецям у форме заняткаў, накіраваных на выпраўленне парушэнняў развіцця навучэнцаў, актывізацыю іх пазнавальнай дзейнасці, нармалізацыю вучэбнай дзейнасці.
Залічэнне ў групу або клас інтэграванага навучання ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў:
заключэння ЦКРНіР;
заявы бацькоў.
Для атрымання заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючай дапамогі (ЦКРНіР), на падставе якога праводзіцца залічэнне, неабходна прайсці псіхолага-медыка-педагагічную камісію (далей ПМПК).
Падрыхтоўка дакументацыі для праходжання ПМПК.
У адпаведнасці з працэдурай псіхолага-медыка-педагагічнага абследавання неабходна прадставіць наступны пакет дакументаў на дзіця (з дапамогай педагогаў, бацькоў):
Характарыстыка (складаецца настаўнікам сумесна з настаўнікам-дэфектолагам па прапанаванай схеме);
Выпіска з гісторыі развіцця (дакумент "Аб устанаўленні форм "Медыцынская даведка аб стане здароўя", "Выпіска з медыцынскіх дакументаў" і зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку іх запаўнення" - пастанова МЗ РБ №92 ад 09.07.2010 г., пажадана мець амбулаторную карту);
Медыцынская даведка ўрача-псіхіятра (неўролага) (даведка для дзяцей з парушэннем маўлення – вул. Брэсцкая, д.135, тэл. 42-25-03;
Матэрыялы прадуктыўнай дзейнасці: дашкольнікі (малюнкі каляровымі алоўкамі на свабодную тэму), школьнікі (пісьмовыя работы па рускай мове і матэматыцы / матэрыялы кантрольных работ /).
Адрас ЦКРНіР для праходжання ПМПК: вул. Школьная, в. 2, 225352 аг. Мірны, Баранавіцкі раён Брэсцкая вобласць Тэлефон:+375 (163) 46-86-27
Заўвага. Псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ажыццяўляецца ў прысутнасці законных прадстаўнікоў дзіцяці. Па выніках абследавання выдаецца заключэнне.