Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.02.24

Шосты школьны дзень

  Весела, цікава і з карысцю прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця “Зрабі здаровы выбар!” 10 лютага ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.

Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у наступных мерапрыемствах: у гульнях “Правільнае харчаванне – аснова здароўя” і “Па сцяжынцы здароўя”, у квэсце “Сябруем са спортам” і прафілактычнай гутарцы “Спорт і тытунь несумяшчальныя”.

У спартыўнай зале адбылася сапраўдная барацьба ў час правядзення спартыўнай эстафеты “Гуляй і перамагай” і гульні “Вясёлыя забегі”.

Дадзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню здаровага ладу жыцця вучняў.

Раздзелы сайта