Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.02.24

Шосты школьны дзень

Цікава, карысна і займальна прайшоў дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі ў чарговую суботу 17 лютага.

Весела прайшоў прафарыетрацыйны батл “Прафарыенцір”. Перамогу атрымала наймацнейшая каманда, якая больш за ўсіх ведае пра свет прафесій, пастаянна ўдасканальваецца і імкнецца да пазнання новага і нязведанага.

Гульня “Знаўцы прафесій” садзейнічала развіццю зрокавай памяці, слыхавой увагі, пазнавальнай актыўнасці, а таксама садзейнічала выхаванню працавітасці і павагі да працы дарослых. Кожны ўдзельнік гэтага мерапрыемства творча прадэманстраваў сваю любімую прафесію.

Займальна прайшла віктарына “Усе прафесіі патрэбныя”. Шмат цікавага і новага вучні даведаліся падчас правядзення гадзіны зносін “Міфы пра наркотыкі”.

Спартыўная зала таксама ў шосты школьны дзень не пуставала. Аматары фізічнай культуры прынялі ўдзел у спартландыі і піянерболе.


Раздзелы сайта