Цікава прайшоў Дзень грамадзянскага, патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання 2 сакавіка ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.
Вучні прынялі ўдзел у гульнях "Брэсцкая вобласць. Ганаруся", а таксама “І дабрыні адчыніцца сэрца”. Дзеці з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў квэсце “Родныя мясціны”, а затым адправіліся ў падарожжа па Беларусі.
Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню гонару за сваю краіну, паколькі вялікая ўвага ўдзялялася самабытнасці і непаўторнасці спадчыны нашага народа, якую неабходна зберагчы для нашчадкаў.