Весела, цікава і з карысцю прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця “Зрабі здаровы выбар!” 12 кастрычніка ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.
Вучні прынялі ўдзел у гульні “Харчуемся правільна”. Дзеці з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў аўкцыёне карысных ідэй “На шляху да здароўя”. Вельмі цікава прайшла квэст-гульня “Зрабі правільны выбар”.
Спартыўнае свята “Фізкульт-ура!” і спартыўныя эстафеты прайшлі ў спартыўнай зале.
Дадзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню здаровага ладу жыцця.