Весела, цікава і з карысцю прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця “Зрабі здаровы выбар!” 8 лістапада ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.
Вучні прынялі ўдзел у гульні “У гасцях у доктара Нехварайкіна”. Дзеці з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў брэйн-рынгу “Курэнне ці здароўе – выбар за вамі!”, гадзіне зносін “Спорт – здаровы дух”, а затым атрымалі кансультацыю па тэме “Першая дапамога ў стрэсавай сітуацыі”.
У спартыўнай зале прайшлі эстафеты “Хуткі мяч” і спартыўнае свята “Вышэй! Хутчэй! Мацней!”.
Дадзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню здаровага ладу жыцця вучняў.