Цікава, карысна і займальна прайшоў дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі ў шосты школьны дзень 22 сакавіка.
Весела і цікава прайшла гульня “Што? Дзе? Калі?” “Пра прафесіі ад “А” да “Я”. Перамогу атрымаў мацнейшы ўдзельнік, які больш за ўсіх ведае пра свет прафесій, пастаянна ўдасканальваецца і імкнецца да пазнання новага і нязведанага.
Гульня “Назаві прафесію” садзейнічала развіццю зрокавай памяці, слыхавой увагі, пазнавальнай актыўнасці, таксама садзейнічала выхаванню працавітасці і павагі да працы дарослых.
Займальна прайшлі прэзентацыя праектаў “Калі я закончу школу” і прэзентацыя “Цікавыя сучасныя прафесіі”.
Спартыўная зала таксама ў шосты школьны дзень не пуставала. Аматары фізічнай культуры прынялі ўдзел у спартыўных эстафетах.





