У ДУА "Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна" была праведзена акцыя "Сад Перамогі".
Вучні разам з дэпутатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Г.Я. Хлебовічам, намеснікам старшыні Баранавіцкага райвыканкама М. М. Барысевічам, начальнікам аддзела па адукацыі В.У. Воляк, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ю.А. Налівайка спачатку прынялі ўдзел у інтэрактыўнай экскурсіі «Шляхамі Вялікай Перамогі», а затым пасадзілі 20 яблыняў як сімвал свабоды і незалежнасці, павагі да тых, хто цаной свайго жыцця змог адстаяць мірнае неба над нашай Радзімай.
У канцы мерапрыемства ўсіх удзельнікаў чакала сапраўдная салдацкая каша.








