Весела, цікава і з карысцю прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця “Зрабі здаровы выбар!” 12 красавіка ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.
Вучні прынялі ўдзел у гульні “Поле цудаў”, тэмай якой была “Здаровае харчаванне”. Дзеці з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў аўкцыёне “Тытунь і падлетак”. Вельмі цікава прайшоў квэст “Горад здароўя”.
Спаборніцтвы “Школьныя алімпійскія гульні” і гульня ў піянербол прайшлі ў спартыўнай зале.
Дадзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню здаровага ладу жыцця.




