Вучань 8 класа ДУА "Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна" Міхей Максім прыняў удзел у XVII Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі" Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа" (кіраўнік Тылецкая Ганна Васільеўна). Даследчая праца "Стварэнне сайта на ваенна-гістарычную тэматыку як спосаб захавання гістарычнай памяці народа" адзначаны дыпломам 2-й ступені.
Ганаровае ўзнагароджанне адбудзецца ў Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
