Дзень узаемадзеяння з сям’ёй прайшоў 28 красавіка ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.
Вельмі цікава прайшла конкурсная праграма “Сям’я – гэта тое, што заўсёды з табою”, затым вучні прынялі ўдзел у гадзіне зносін з гарбатай “Мая сям’я – маё багацце” і практыкуме “Мая роля ў сям’і”.
Сапраўдная барацьба за першынства сярод вучняў прайшла ў час правядзення спартландыі “Мы разам” і народных рухомых гульняў.



