23 мая ў ДУА "Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна" прайшла сустрэча старшыні Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Жука Рамана Барысавіча з адоранымі вучнямі Баранавіцкага раёна - пераможцамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, спаборніцтваў, конкурсаў. Вучні змаглі задаць пытанні старшыні і атрымаць адказы.
Прыемна адзначыць, што на гэтай сустрэчы па выніках удзелу ў конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях рэспубліканскага і абласнога ўзроўню прысутнічала пяць вучняў нашай школы: Міхей Максім, Шаўцова Вераніка, Крывая Юлія, Сташынскі Арцём і Хамякоў Мікіта. Дзеці адзначаны падзякамі і каштоўнымі падарункамі.





