У ДУА "Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна" адкрыўся агравугалок "Сельскагаспадарчыя арганізацыі Баранавіцкага раёна ў мініяцюры".
Тут прадстаўлена інфармацыя аб усіх дзевяці сельскагаспадарчых прадпрыемствах нашага рэгіёну. Кожнаму прадпрыемству адпавядае пэўная малая архітэктурная форма, якая сімвалізуе асноўны яго від дзейнасці. Інфармацыйныя таблічкі ўтрымліваюць Q-коды, пры пераходзе на якія можна паглядзець відэафільмы аб прадпрыемствах.
У агравугалку будуць праводзіцца экскурсіі, віктарыны, квэсты, завочныя падарожжы.



