13 верасня ў ДУА "Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна" прайшоў Дзень здароўя.
У гэты дзень прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў: "Вас выклікае Спартландыя", інтэрактыўная гульня "Беларускія спартсмены", спаборніцтвы "Хуткі мяч", рухомыя гульні на свежым паветры, гульня "Дрэва здароўя".
Дзеці прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, атрымалі зарад энергіі, паказалі свае веды пра беларускіх спартсменаў, іх дасягненнях, а таксама прыгадалі асноўныя правілы, якія дазваляюць захаваць здароўе.






