Дзень працаўніка прайшоў 20 верасня ў ДУА «Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна».
У гэты дзень для вучняў былі падрыхтаваны займальныя мерапрыемствы: квэст "У пошуках страчанай прафесіі" і спартыўныя эстафеты.
У квэсце хлопцы праявілі кемлівасць і камандны дух, разгадваючы загадкі і знаходзячы падказкі, якія дапамаглі ім адкрыць таямніцу згубленай прафесіі. У спартыўных эстафетах навучэнцы паказалі свой спрыт, хуткасць і цягавітасць, спаборнічаючы ў розных камандных заданнях.



