4 кастрычніка ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна” прайшоў Дзень грамадзяніна і патрыёта.
У гэты шосты школьны дзень былі арганізаваны наступныя мерапрыемствы: віртуальная экскурсія “Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой”, віктарына “Слаўныя людзі беларускай зямлі" і брэйн-рынг “Сцяжынкамі малой радзімы”.
Удзельнікі даведаліся шмат цікавага пра традыцыі і звычаі роднай краіны, атрымалі дадатковыя звесткі пра беларускіх асоб, мелі магчымасць віртуальна пабываць у Брэсцкай крэпасці.





