Шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень здароўя". У гэты дзень прайшла інтэрактыўная гульня "Формула здароўя". Удзельнікі склалі вобраз здаровага чалавека, а потым вывелі формулу здароўя. Цікава і займальна прайшла гульня-квэст "У пошуках здароўя", дзе вучні праходзілі спецыяльныя станцыі. У гульнявой форме ўдзельнікі атрымалі сур'ёзныя веды тэматычнага характару.
Актыўна удзельнічалі вучні ў спартыўным свяце "Фізкульт-ура!" і спартыўных эстафетах. Цікава прайшла гульня-віктарына "Азбука здароўя". Дзецям былі прапанаваны конкурсы "Так-Не", "Адгадай", "Прыказкі і прымаўкі аб здаровым ладзе жыцця" і інш.
Шосты школьны дзень выдаўся актыўным і насычаным.







