Сёння ў лагеры "Сузор'е" прайшоў Дзень здароўя, дзе дзеці ўдзельнічалі ў наступных мерапрыемствах: віктарына "Пра шкодныя і добрыя звычкі"; гульня "Вогнішча - сябар, вогнішча - вораг"; хвілінка здароўя "Прафілактыка прастудных захворванняў і грыпу", квэст-гульня "Я здароўе зберагу".
Таксама з дзецьмі праводзілі конкурс малюнкаў "Карысная і шкодная ежа".
З вялікім захапленнем дзеці прынялі ўдзел у спартыўных стартах "Спаборніцтвы здаравячкоў".



