Сёння, 22 лістапада, у нашай школе прайшоў шосты школьны дзень, прысвечаны Дню сям'і. Атмасфера была цёплай і сяброўскай, бо ўсе мерапрыемствы былі накіраваны на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і ўзаемаразумення.
У ролевай гульні «Эканоміка маёй сям'і» дзеці вучыліся размяркоўваць сямейны бюджэт і прымаць сумесныя рашэнні. ️
У спартыўных эстафетах «Мама, тата, я — дружная сям'я» панаваў азарт і вясёлы смех.
У гульні «Справы сямейныя» дзеці абмяркоўвалі абавязкі і традыцыі, якія дапамагаюць захоўваць утульнасць дома.
Асаблівую ўвагу прыцягнуў відэачэлендж "Любімай матулі прысвячаю", на якім удзельнікі падзяліліся кранальнымі словамі і творчымі віншаваннямі.
Гэты дзень паказаў, што сям'я — гэта галоўная каштоўнасць, а школа можа стаць месцам, дзе дзеці і бацькі разам вучацца быць дружнымі, клапатлівымі і шчаслівымі.





