24 снежня прайшоў адзіны бацькоўскі дзень "Бяспека дзяцей - клопат дарослых".
Бацькам нагадалі аб правілах бяспекі вучняў на зімніх канікулах, раскпавялі пра адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні, прааналізавалі якасць і разнастайнасць школьнага харчавання.
Завяршальным і самым урачыстым этапам мерапрыемства стала ўручэнне падзячных лістоў бацькам, чые дзеці паказалі добрыя вынікі, прыкладныя паводзіны, актыўнасць удзелу ў культурнай, працоўнай дзейнасці школы.



