19 сакавіка ў ДУА "Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна" прайшоў адзіны бацькоўскі дзень, тэмай якога стала "Узаемаадносіны сям'і і ўстановы адукацыі па фарміраванні здаровай асобы навучэнца".
Былі разгледжаны пытанні прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, праблема кіберзлачынстваў; меры заахвочвання і пакарання ў сям'і.
Абмеркавалі з бацькамі, як не дапусціць суіцыдальныя паводзіны сярод непаўналетніх і як зрабіць вясновыя канікулы бяспечнымі для дзяцей.
6 бацькоў навучэнцаў установы адукацыі адзначаны граматамі за сумесную плённую працу са школай, выніковасць удзелу ў конкурсах, алімпіядах вучняў па выніках 3 чвэрці.





