21 сакавіка суботні дзень у школе прайшоў цікава і насычана. Дзеці складалі праект будучых прафесій. Яны даведаліся пра вядучыя вышэйшыя установы адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў розных прафесій. Напрыканцы мерапрыемства дзеці выпусцілі сценгазету “Прафесіі будучыні”.
Цікава прайшло мерапрыемства "Поле цудаў. “Акіян прафесій”, накіраванае на прафарыентацыю і пашырэнне кругагляду дзяцей.
У спартыўнай зале гульні ў піянербол і свята мяча прайшлі дынамічна і весела. Завяршылі шосты дзень мерапрыемствам аперацыя “Чыстая школа”.






