Сёння ў сваё "Сузор'е" сабраў вучняў прышкольны аздараўленчы лагер.
Спачатку прайшла хвілінка бяспекі, а таксама хвілінка ПДР "Бяспечны маршрут у школу і дамоў".
Сярод удзельнікаў лагера былі размеркаваны абавязкі і выбраны актыў атрада.
У працэсе правядзення мерапрыемстваў дзеці падрыхтавалі матэрыял і зрабілі калаж "Мае правы і абавязкі ў лагеры".
"Малыя Алімпійскія гульні" яшчэ больш арганізавалі дзяцей.
Дзень сустрэчы сяброў прайшоў весела і задорна. Дзеці засталіся задаволеныя, вясёлыя і шчаслівыя. Наперадзе - новыя эмоцыі і захапленні!



