Сёння ў лагеры "Сузор'е" прайшоў Дзень здароўя, дзе дзеці ўдзельнічалі ў наступных мерапрыемствах: інтэлектуальная гульня "Што такое "добра" і што такое "дрэнна"?; квэст-гульня "Зрабі правільны выбар"; хвілінка здароўя "Правільнае і здаровае харчаванне".
Таксама з дзецьмі праводзіўся конкурс малюнкаў "Мы за здаровы лад жыцця". Удзельнікі даведаліся, як можна ўмацаваць сваё здароўе праз здаровае харчаванне і карысныя прадукты.





