У ДУА "Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна" прайшла творчая майстэрня "Арганізацыя сістэмнай работы з высокаматываванымі навучэнцамі: праблемы і шляхі вырашэння" для намеснікаў дырэктара па вучэбнай і вучэбна-выхаваўчай рабоце раёна.
Педагогі, якія падрыхтавалі пераможцаў прадметных алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый, падзяліліся вопытам работы з адоранымі навучэнцамі.
На сустрэчы былі прадэманстраваны сучасныя мадэлі арганізацыі працы з высокаматываванымі навучэнцамі ў адукацыйнай прасторы Баранавіцкага раёна.



