Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.03.21

Шосты школьны дзень

   13 сакавіка ў ДУА "Навучальна-педагагічны комплекс Пачапаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа" прайшоў шосты школьны дзень, які пачаўся са спартыўных спаборніцтваў “Школьныя алімпійскія гульні”. Па традыцыі перад пачаткам алімпіяды вучні запалілі алімпійскі агонь, склалі сімвал Алімпійскіх гульняў з рознакаляровых кольцаў, праявілі спрыт і зладжанасць каманды пры выкананні спартыўных заданняў.

Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у гадзіне ведаў “Беларускія спартсмены”. Вучні пашырылі свае веды аб беларускіх спартсменах, відах спорту, у якіх яны займаюць прызавыя месцы.

Эрудыт-круіз “Знаўцы роднага краю” дапамог вучням успомніць цікавыя звесткі пра сваю Радзіму.

Квэст-гульня - гэта заўсёды цікава і пазнавальна! Дух спаборніцтва адчуваўся на працягу ўсёй гульні "Па карыдорах школьнага жыцця". Перамогу атрымала каманда 3-4 класаў.

На практычным занятку "Я і вуліца" вучні з задавальненнем рашалі сітуацыйныя задачы па бяспецы жыццядзейнасці. Добрыя веды паказалі Талстыка Максім і Шаўцова Вераніка. Малайцы!

Раздзелы сайта