Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.03.21

Шосты школьны дзень

    Весела і з аптымізмам прайшоў шосты школьны дзень 20.03.2021 у ДУА “НПК Пачапаўская дз/с – СШ”. Напружаная сур’ёзная атмасфера панавала ў актавай зале, калі сустрэліся юныя шахматысты. У паўфінале змагаліся за перамогу Талстыка Ілья, Шаўцова Вераніка і Хамякоў Мікіта. Пераможцам у фінале віншуем Талстыку Ілью.

  Спартыўны экспрэс аб’яднаў самых лоўкіх, дужых, спрытных, вынослівых. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных эстафетах, гульнях. Перамаглі сяброўства і ўзаемапавага. За актыўны ўдзел вучні атрымалі салодкія прызы.

  У межах шостага школьнага дня была таксама праведзена віктарына «Выдатныя дзеячы Беларусі». Асноўнай мэтай мерапрыемтва было ўспомніць выдатных людзей нашай краіны.  Вучні змаглі не толькі праверыць свае веды  пра дзеячаў Беларусі,  але і папоўніць веды па гісторыі  і фальклоры. Школьнікі слухалі беларускую музыку, выразна чыталі вершы знакамітых паэтаў пра Беларусь, узгадвалі гісторыю сваёй краіны.

   Словы вядомай дзіцячай песні «Сябар у бядзе не пакіне" - яркі прыклад таго, як ўспрымаюцца чалавекам сяброўскія адносіны. На практычных занятках “Як правільна сябраваць?” вучні абмяркоўвалі важнае пытанне: што такое дружба і ці ёсць яна ў сучасным свеце, дзе людзі маюць зносіны з дапамогай сацыяльных сетак, і так рэдка сустракаюцца ў рэальным жыцці?

Раздзелы сайта