Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.03.21

Месячнік прафарыентацыі

         У ДУА "НПК Пачапаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа" прайшоў месячнік па прафарыентацыі. Кожны змог знайсці сабе мерапрыемства па душы. Так, вучні малодшых класаў прынялі ўдзел у вернісажы "Прафесіі маіх бацькоў" і конкурсе на лепшы малюнак "Мая любімая прафесія", гульні "Адгадай прафесію", а вучні сярэдніх класаў праверылі сваю кемлівасць у квэсце "Падарожжа ў краіну прафесій". Навучэнцы старэйшых класаў змаглі праверыць свае веды ў віктарыне "Сучасныя прафесіі", падыскутаваць у ток-шоу " Ці лёгка выбраць прафесію?". Аднак самым цікавым, паводле апытання, аказалася мерапрыемства пад назвай "Прафесія ў чамадане".

Раздзелы сайта