Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.03.21

Шосты школьны дзень

        27 сакавіка ў ДУА "НПК Пачапаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа" прайшоў шосты школьны дзень. Спачатку хлопцы праверылі сябе на цягавітасць у гульні "Вясёлы мяч", затым паўдзельнічалі ў розных рухомых гульнях на вуліцы.

  Пра мілагучнасць беларускай мовы вучні змаглі пераканацца падчас інтэлектуальнай гульні «Народны досціп і гумар». Каманды "Васількі і "Буслікі" выступілі перакладчыкамі ў конкурсе "Мая беларуская мова", а ў конкурсе сць такая зямля" дзеці паказалі, наколькі добра ведаюць вершы беларускіх паэтаў. Па апісанні ўдзельнікі адгадвалі вядомых людзей, разгадвалі крыжаванку «Чым мы ганарымся?». Практычныя заняткі "Ўсе мы розныя і такія падобныя" пераканалі дзяўчат і хлопцаў у тым, што добрым чалавекам можа быць кожны.

Раздзелы сайта