Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.03.21

Прышкольны лагер: дзень другі

     30 сакавіка ў прышкольным лагеры "Сузор'е" праходзіў Дзень Берандэя. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "На ўзлеску", гульні па станцыях "Падарожжа да салодкага дрэва", гульні-падарожжы "Экалагічны квэст".

  Удзельнікі лагера разгадвалі загадкі прыроды, складалі пазлы, прыгадвалі жывёлаў і расліны, складалі казкі, у галоўных ролях якіх былі садавіна і гародніна. Завочна адпраўляліся ў падарожжа па таямнічым лясах, дзе неабходна было памятаць аб правілах паводзін у лесе і як засцерагчы сябе ад розных насякомых, у тым ліку і ад кляшчоў. Нікому не было сумна!

Раздзелы сайта