Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.05.21

Правядзенне ўрачыстых мітынгаў

   7 мая ў аг. Пачапава і в. Застарынне прайшлі ўрачыстыя мітынгі ў гонар Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

  У абеліскаў сабраліся кіраўнікі філіялаў "Пачапаўскі" Сакалоўскі І.А., "Застарынскае" ААТ "Птушкафабрыка" Дружба" Каневега І.М., в.а. старшыні Пачапаўскага сельскага выканаўчага камітэта Кірпіч І.К., ветэран ваенна–паветраных сіл Рэдуха В.А., педагогі і навучэнцы ДУА "НПК Пачапаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа", а таксама мясцовыя жыхары, каб ускласці вянкі і кветкі і ўшанаваць памяць загінуўшых у гады вайны. Настаяцель Свята-Пакроўскага храма аг. Пачапава іерэй Віталь Вабішчэвіч правёў малебен у гонар забітых падчас Вялікай Айчыннай вайны.

   Са знамянальнай даты 9 мая 1945 года прайшло ўжо 76 гадоў, але мы памятаем і ведаем імя пераможцаў.

Раздзелы сайта