Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.05.21

Шосты школьны дзень. Дзень здароўя

  У межах правядзення Дня здароўя ў ДУА “НПК Пачапаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа” была праведзена спартландыя “Адзін за ўсіх, усе за аднаго”. “Здаровае пакаленне - гэта моцная краіна!” - менавіта пад такім дэвізам прайшло спаборніцтва. Праграма спартыўнага мерапрыемства была вельмі насычанай. Навучэнцы праявілі згуртаванасць, увагу і волю да перамогі. Усе ўдзельнікі атрымалі масу станоўчых эмоцый і радасны настрой ад сумеснай гульні.

  Цікава і дынамічна прайшлі рухомыя гульні на свежым паветры. Акрамя аздараўленчага эфекту такія спаборніцтвы спрыяюць добраму настрою, стварэнню псіхалагічнага клімату ў камандзе, даюць магчымасць удзельнікам раскрыць свае здольнасці ў нестандартнай абстаноўцы і праявіць свае лепшыя якасці: павагу да саперніка, клопат аб таварышах, сілу, цягавітасць, цярпенне.    Інтэлектуальная гульня “Я здароўе зберагу, сам сабе дапамагу” праводзілася з мэтай выхоўваць у школьнікаў актыўную жыццёвую пазіцыю, патрэбнасць весці здаровы лад жыцця, адказныя адносіны да свайго здароўя, уменне радавацца жыццю.

   Гульня “Матэматык – бізнэсмэн” прайшла цікава і з вялікім азартам. Кожны змог паспрабаваць сябе ў ролі бізнэсмэна і зразумеў, для чаго трэба добра ведаць матэматыку.

  Школьнікі прагледзелі мастацкі фільм "А зоры тут ціхія", зняты па аднайменнай аповесці Барыса Васільева, які распавядае аб адным такім маленькім эпізодзе вялікай вайны. Усяго шэсць галоўных герояў - пяць дзяўчат і адзін мужчына. І адзін вялікі подзвіг на ўсіх!

   Ненарматыўная лексіка - гэта біч сучаснай моладзі. Пазбавіць сваю мову ад слоў-паразітаў дзеці вучыліся на практычным занятку “Вірус брыдкаслоўя”.

Раздзелы сайта