Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.05.21

Шосты школьны дзень

  У межах правядзення шостага школьнага дня 10 мая ў ДУА «НПК Пачапаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа» прайшла квэст-гульня «У пошуках скарбу», якая спрыяла ўмацаванню сяброўскіх узаемаадносін паміж дзецьмі, падтрымлівала цікавасць да інтэлектуальнай дзейнасці і жаданне гуляць, выяўляючы настойлівасць, мэтанакіраванасць і ўзаемадапамогу.

     Падчас правядзення «Весёлых стартаў» вялася прапаганда здаровага ладу жыцця, выхоўвалася пачуццё калектывізму і ўзаемадапамогі. Самымі смелымі і спрытнымі былі Навіцкі Захар, Шаўцова Вераніка, Талстыка Максім. У спартыўнай гульні «Паласа перашкод» сваю шпаркасць і ўменне правільна выконваць каманды паказалі Талстыка Вадзім і Азохаў Павел. У час правядзення народных рухомых гульняў на свежым паветры дзеці атрымалі зарад бадзёрасці на ўвесь дзень.

  Навучэнцы прагледзелі мастацкі дэбютны фільм Андрэя Таркоўскага «Іванава дзяцінства». Дзяцінства галоўнага героя Івана скончылася вельмі рана: немцы расстралялі яго маці і сястрычку, а сам ён, рухомы пачуццём помсты, вымушаны быў стаць разведчыкам. Вайна, у якую мірныя дзеці гуляюць, для Івана стала адзінай і непазбежнай рэчаіснасцю; жыццё сціснулася да адной толькі мэты – адпомсціць. Адказаць вайной на вайну, каб вайну спыніць. 

       Эпіграфам для правядзення практыкума «Мы ўсе такія розныя, гэтым і прыгожыя мы» сталі словы Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Если я чем-то на тебя не похож, я этим вовсе не оскорбляю тебя, а, напротив, одаряю». Яго словы - гэта не толькі ўрок нам, хто жыве ў ХХІ стагоддзі, але і пацверджанне таго, што свет, як і прырода, шматстайны і менавіта гэтым ён цудоўны. Яго прыгажосць у тым, што на Зямлі жывуць народы і нацыі, непаўторныя ў сваёй культуры, традыцыях і звычаях.

Раздзелы сайта