Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.05.21

ШАГ: сям'я ў нашым жыцці

     “Сям’я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог” - так гучала тэма чарговага дня інфармавання ў ДУА “НПК Пачапаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”, які прайшоў 25 мая 2021г. пад дэвізам “Моцная сям’я-моцная дзяржава”.

      Вучні абмяркоўвалі вельмі важныя пытанні, якія тычацца сям’і. Бо сям’я для кожнага чалавека-сапраўдная каштоўнасць у жыцці. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка пастаянна адзначае, што «сацыяльная палітыка, якая праводзіцца ў краіне, садзейнічае таму, каб жанчыны змаглі ўвасобіць сваё прызначэнне – выгадаваць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей». Меры, што прымаюцца ў гэтым кірунку, дазваляюць планамерна абараняць мацярынства і дзяцінства, павышаць статус і прэстыж узорнай сям’і.

     Дзеці пераканаліся ў тым, што ў краіне створана надзейная сістэма абароны сем’яў з дзецьмі, якая ўключае эканамічныя, сацыяльныя, працоўныя гарантыі і правы.

     Старшакласнікі прыводзілі прыклады сямейных каштоўнасцяў і знаёмілі прысутных з традыцыямі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

Раздзелы сайта