Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.05.21

Дзень абароны дзяцей з БРСМ

        Акцыя "Дзень абароны дзяцей з БРСМ" прайшла  27 мая ў ДУА "НПК Пачапаўская дзіцячы сад - сярэдняя школа". Члены БРСМ школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Дзень абароны дзяцей з БРСМ", прымеркаванай да Міжнароднага Дня абароны дзяцей. Навучэнцы сабралі падарункі, канцылярскія тавары і аднеслі іх дзецям-інвалідам: Гуз Алене і Ярковічу Івану, якія пражываюць у аг. Пачапава.

      Увага і клопат, міласэрнасць і дабрыня неабходныя для кожнага чалавека. Дзеці, асабліва дзеці-інваліды, маюць патрэбу ў падтрымцы. Гэта адзін з самых неабароненых слаёў насельніцтва. Міжнародны Дзень абароны дзяцей, які святкуецца 1 чэрвеня, нагадвае грамадству аб неабходнасці абароны правоў дзіцяці ў сучасным свеце.

Раздзелы сайта