Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.10.21

Шосты школьны дзень

    Шосты школьны дзень у ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Пачапаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа" быў прысвечаны Дню настаўніка “З павагай і любоўю...” Вучні збіралі “Дрэва жаданняў любімаму настаўніку”, развівалі эмпатыю, здольнасць выказваць свае пачуцці.

    Каманда хлопчыкаў праявіла свой спрыт і цягавітасць падчас правядзення спартыўных спаборніцтваў “Самы хуткі”.

    Падчас правядзення гульні “Цікава ведаць” вучні пазнаёміліся з малавядомымі фактамі па гісторыі краіны.

    Квэст-гульня “У пошуках згубленага каменя навукі” спрыяла фарміраванню ў навучэнцаў патрэбы актыўнага ўключэння ў пазнавальную дзейнасць, развівала цікавасць да пазнання, выхоўвала сяброўства і ўменне працаваць у калектыве.

    Фарміраванне этычных нормаў паводзінаў у грамадстве і зносін адзін з адным, развіццё эмацыйна-каштоўнаснай сферы вучняў праходзіла падчас правядзення гадзіны зносін “Добрым быць зусім жа проста”.

Раздзелы сайта