Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.10.21

Шосты школьны дзень

  Дзень здароўя прайшоў у шосты школьны дзень у ДУА “Навучальна – педагагічны комплекс Пачапаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа».

  Вучні атрымалі кансультацыю “Здароўе і выбар прафесіі”, падчас якой адбывалася падрыхтоўка школьнікаў да ўсвядомленага выбару прафесіі, фарміравалася рэальнае ўяўленне аб магчымасцях прыкладання сваіх прафесійных намераў з улікам стану здароўя.

  На стадыёне прайшло спартыўнае свята «Фізкульт-ура!", якое спрыяла фарміраванню асноў здаровага ладу жыцця, а падчас правядзення квэст-гульні “У пошуках Нехварайкіна” развіваліся комплексныя механізмы прыцягнення ўвагі сельскіх дзяцей да захавання свайго здароўя.

    Інтэрактыўная гульня «Формула здароўя» фарміравала ўяўленне аб здароўі як адной з галоўных каштоўнасцей чалавечага жыцця. І завяршыўся шосты школьны дзень віктарынай “Здаровае харчаванне”. Вучні пазнаёміліся са шкоднымі для чалавека прадуктамі, фарміравалі ўменне выбіраць карысныя прадукты харчавання і імкнуліся выхоўваць культуру захавання і ўдасканалення ўласнага здароўя.

Раздзелы сайта