Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.10.21

Шосты школьны дзень

      Дзень экалогіі пад дэвізам “Мы ў адказе за нашу планету” прайшоў у ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс Пачапаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Падчас правядзення віктарыны “Чалавек-дзіця прыроды" выхоўвалася павага да роднай прыроды. Вучні змаглі пераканацца, чаму лёс прыроды ў нашых руках, спрабавалі раскрыць экалагічныя праблемы. З вялікай цікавасцю і запалам прайшла квэст-гульня “Юныя эколагі”. Дзеці фармавалі цікавасць да эколагаў, павагу да іх працы.

Падчас правядзення спартыўнай гульні “Вас выклікае спартландыя” сваю цягавітасць і выдатныя фізічныя якасці паказала каманда “Спрытныя”, а лепшым “кеглістам” стаў Талстыка Вадзім.

Віктарына “У свеце прафесій” дапамагла вучням пашырыць свой кругагляд у выбары сучасных запатрабаваных прафесій.

Завяршыўся шосты школьны дзень праглядам відэафільма “Адмоўны ўплыў курэння на здароўе чалавека”.

Раздзелы сайта