Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.10.21

Шосты школьны дзень

    23 кастрычніка шосты школьны дзень у ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Пачапаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа” быў прысвечаны роднаму краю, дэвізам якога сталі словы “Люблю свой край, старонку гэту”.

  Квэст-гульня “Зямля бацькоў – мая зямля” выклікала у вучняў цікавасць да роднай краіны, яе прыроды, да знакамітых мясцін і вядомых землякоў.

   Падчас правядзення віктарыны “Геаграфія роднага краю” ў вучняў выхоўвалася павага да гістарычных і культурных традыцый, адказнасць за сваю малую радзіму. Дзеці ў чарговы раз пераканаліся ў тым, што Беларусь – багатая краіна. Яна славіцца сваімі адметнымі звычкамі і традыцыямі.

  З цікавасцю і задорам прайшлі беларускія народныя гульні, якія пазвалі ўсіх вучняў у спартыўную залу, а затым на стадыён.

Раздзелы сайта