Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.05.22

Шосты школьны дзень

   Цікава, карысна і займальна прайшоў Дзень прафесій 30 красавіка ў ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Пачапаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

  Весела прайшла прэзентацыя “Дэманструю сваю прафесію”. Кожны ўдзельнік гэтага мерапрыемства творча прадэманстраваў сваю любімую прафесію.

   Квэст-гульня “Падарожжа ў краіну прафесій” садзейнічала развіццю зрокавай памяці, слыхавой увагі, пазнавальнай актыўнасці, таксама гульня садзейнічала выхаванню працавітасці і павагі да працы дарослых.

   У конкурсе“Прафесійная азбука” перамогу атрымаў мацнейшы, хто больш за ўсіх ведае пра свет прафесій, пастаянна ўдасканальваецца і імкнецца да пазнання новага і нязведанага. І гэта Шаўцова Вераніка.

   Дзень прафесій завяршыўся праглядам відэафільма “Сучасныя прафесіі”.

   Спартыўная зала таксама ў шосты школьны дзень не пуставала. Аматары фізічнай культуры прынялі ўдзел у гульні “Паласа перашкод”, а народныя рухомыя гульні былі праведзены на свежым паветры.

Да сустрэчы ў наступную суботу, сябры!

Раздзелы сайта