Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.05.22

Шосты школьны дзень

    Дзень памяці прайшоў у шосты школьны дзень 7 мая ў ДУА “Навучальна- педагагічны комплекс Пачапаўская дзіцячы сад - сярэдняя школа”. Хутка ўся краіна будзе адзначаць свята Вялікай Перамогі. Кожны з нас павінен ведаць пра зверствы фашызму і захаваць на стагоддзі памяць аб подзвігах нашых дзядоў і прадзедаў, дзякуючы якім мы жывём пад мірным небам. Забыць мінулае – нельга, забыць мінулае – значыць здрадзіць памяці!

  Падчас правядзення аперацыі “Абеліск” школьнікі прывялі ў парадак тэрыторыю каля абеліска ў аг. Пачапава.

   Цікава і займальна прайшла конкурсная праграма “Умелы баец - заўсёды малайчына”, падчас якой вучні праявілі свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.

   Віктарына “Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Беларусі” садзейнічала фарміраванню пачуцця адказнасці і нацыянальнай годнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

У спартыўнай зале прайшла спартыўная алімпіяда “Хутчэй, вышэй, мацней”, а на стадыёне дзеці прынялі ўдзел у гульні “Гарадкі”.

Закончыўся шосты школьны дзень практычным заняткам “Я – дарослы”.

Раздзелы сайта